БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне канал «Беларусь 24» забаранілі за «антыўкраінскую прапаганду»

15.10.2014 / 15:33

Змест тэлеканала «Беларусь 24» не адпавядае патрабаванням Еўрапейскай канвенцыі і ўкраінскага заканадаўства, гаворыцца ў тлумачэнні.

Такое рашэнне 15 кастрычніка прыняў Нацыянальны савет Украіны па пытаннях тэлебачання і радыё. 1 кастрычніка быў праведзены выбарачны маніторынг кантэнту замежнай праграмы «Беларусь 24». Вынікі гэтага маніторынгу сведчаць аб наяўнасці ў перадачы «Правы чалавека. Погляд у свет» антыўкраінскай прапаганды і скажэнні інфармацыі аб палітычных падзеях ва Украіне.

Намеснік старшыні Нацыянальнага савета Рыгор Шверк адзначыў, што ў далейшым Нацыянальны савет звернецца з адпаведным пазовам у суд. Аб сённяшнім рашэнні рэгулятара будзе паведамлена правайдэрам праграмнай паслугі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула