БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнтам Рэспублікі Сербскай зноў абралі Додзіка

15.10.2014 / 17:55

Міларад Додзік атрымаў перамогу на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Сербскай у рамках сёмых агульных выбараў у Босніі і Герцагавіне, якія прайшлі ў нядзелю 12 кастрычніка.

Додзік абышоў свайго суперніка Огнена Тадзіча з мінімальным разрывам. За Додзіка аддалі галасы 47,1% выбаршчыкаў, за Тадзіча прагаласавалі 45,16%.

Такім чынам, дзеючы прэзідэнт РС застаецца на сваёй пасадзе. Варта адзначыць, што Додзік з'яўляецца даўнім і адданым прыхільнікам палітыкі Пуціна і ускладае вялікія надзеі на супрацоўніцтва РС і Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула