БЕЛ Ł РУС

На Аўтазаводскай лініі мінскага метро часова прыпыняўся рух

16.10.2014 / 16:18

Рух на Аўтазаводскай лініі мінскага метро каля 16.00 часова прыпыняўся, паведаміў прэс-сакратар сталічнага метрапалітэна Андрэй Кузьмін.

«Цягнік па тэхнічных прычынах спыніўся ў тунэлі. На замену яму быў аператыўна пададзены іншы састаў. Рух адноўлены», — распавёў Андрэй Кузьмін.

Паводле яго слоў, няспраўны састаў адпраўлены ў дэпо для наступнага агляду і рамонту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула