БЕЛ Ł РУС

Эбола: 75 чалавек у Тэхасе абмяжуюць свае кантакты

17.10.2014 / 9:19

Медыцынскім работнікам у амерыканскім штаце Тэхас, якія кантактавалі з грамадзянінам Ліберыі, што памёр ад ліхаманкі Эбола, прапанавана падпісаць юрыдычнае пагадненне пра адмову ад з'яўлення ў людных месцах на 21 дзень.

У прыватнасці, суд прыняў рашэнне, што 75 чалавек, якія знаходзіліся ў кантакце з памерлым Томасам Данканам, зараз не павінны карыстацца грамадскім транспартам і пазбягаць месцаў збору людзей.

Гэта абавязацельства будзе мець юрыдычную сілу на працягу 21 дня, пакуль, як сцвярджаюць медыкі, доўжыцца інкубацыйны перыяд ліхаманкі Эбола.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула