БЕЛ Ł РУС

Сапраўдная беларуская сям'я: уніяцкае хрышчэнне ў Мінску ФОТАРЭПАРТАЖ

20.10.2014 / 15:45

Фота Сяргея Гудзіліна

12 кастрычніка ў грэка-каталіцкай парафіі Святога Язэпа ў Мінску атрымала хрост Яніна Найдзёнава. Гэта першая дачка ў сям’і Дзяніса і Наталлі.

Галоўныя сімвалы хросту — вада, алей, крыжык, свечка. А белую кашулю сімвалічна спавілі бел-чырвона-белым поясам.

Сімвалы Хросту.

Напачатку абрада хрышчэння.

Момант акраплення вадой.

Пасля акраплення вадой святар разам з хроснымі бацькамі абводзіць дзіця вакол аналоя — століка-падстаўкі для іконы дня.

Бацькі і хросныя бацькі падчас хрышчэння.

Яніна гуляе з дзецьмі пасля хросту.

Пра жыццё гэтай цудоўнай беларускай сям'і «НН» узгадвае не ўпершыню. У студзені 2013 года Дзяніс і Наталля пабраліся шлюбам у традыцыйным беларускім стылі. Вяселле ў вышыванках адбылося зімой у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула