БЕЛ Ł РУС

У Мінску з'явіцца вуліца Стэфаніі Станюты

17.10.2014 / 15:28

У Мінску з'явяцца вуліцы імя Ларысы Александроўскай, Стэфаніі Станюты і Яўгена Глебава.

Такое рашэнне прынята сёння на сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.

У гонар народнай артысткі СССР і БССР, заслужанай артысткі БССР Ларысы Александроўскай назавуць праектуемай вуліцы №1 у раёне вуліцы Кальцова.

Праектаванай вуліцы №2 у раёне вуліцы Кальцова прысвоена імя народнай артысткі СССР Стэфаніі Станюты.

Праектаваная вуліца №1 у раёне вул.Язмінавай атрымае назву «вуліца Яўгена Глебава» ў гонар савецкага кампазітара, педагога, народнага артыста СССР і БССР.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула