БЕЛ Ł РУС

Віцебскі прадпрымальнік прымае замовы на швэдры з «Пагоняй»

19.10.2014 / 19:53

Nashaniva.com

+ узоры мадэляў

«Швэдры з пагоняй. Падвоеная буйная вязка. Можа быць пад горла. Вязка пачнецца з наступнага тыдня», — напісаў у сваім Фэйсбуку Уладзімір Рамановіч, які раней анансаваў выпуск такіх швэдраў.

Для замоваў падаецца адрас электроннай пошты vladi_r@tut.by. Тых, хто будзе замаўляць швэдар, просяць абавязкова пазначаць рост, памер аддзення, колер фона, мужчынская ці жаночая мадэль.

Каштаваць швэдар з нацыянальнай імволікай будзе 650 тысяч рублёў перадаплатай. Стваральнікі абяцаюць «дастаўку поштай у любую кропку».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула