БЕЛ Ł РУС

Рэпартаж з іранічнымі каментарамі абаронцаў Данецкага аэрапорта ВІДЭА

21.10.2014 / 18:31

Аляксандр Гелагаеў

Па інтэрнэце шырока разышоўся сюжэт «Эспрэса ТБ» пра абарону ўкраінскімі вайскоўцамі Данецкага аэрапорта, у якім былі выкарыстаныя кадры, знятыя і з боку расейскіх баевікоў, і з боку ўкраінцаў. 

Асаблівую папулярнасць атрымалі выкарыстаныя ў ім іранічныя каментары адносна звычаяў баевікоў, зробленыя самімі абаронцамі — афіцэрам 79-й асобнай аэрамабільнай брыгады па мянушцы «Маршал» і ягонымі падначаленымі. 

У адносна спакойныя хвіліны на сваіх пазіцыях яны таксама рабілі вясёлыя і пазітыўныя відэа — напрыклад, дзякавалі дзеткам за дасланыя малюнкі і цёплыя рэчы.

На гэтых выходных «Маршал» і ягоныя жаўнеры вярнуліся ў свой горад Мікалаеў на ратацыю. Пасля адпачынку яны вернуцца ў бой.

Расейскія баевікі штурмуюць аэрапорт Данецка з сярэдзіны верасня, ужо некалькі разоў заяўлялі пра ягоны захоп, аднак гэтая інфармацыя кожны раз аказвалася несапраўднай. Зручныя абарончыя пазіцыі, добры баявы дух і якасная падтрымка з боку артылерыі кожны раз дазвалялі ўкраінцам адкідаць праціўніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула