БЕЛ Ł РУС

З жыцця вар'ятаў: «Шпацыр сярод магіл»

22.10.2014 / 10:01

Настасся Уласава

Жанр: дэтэктыў, трылер, драма
Рэжысёр: Скот Фрэнк
У ролях: Ліам Нісан, Дэн Стывенс, Дэвід Харбар, Бойд Холбрук, Аўлавюр Дары Аўлаўсан, Морыс Комт, Патрык МакДэйн, Браян Брэдлі.
ЗША, 114 хв.

Паліцэйскі ў адстаўцы, які восем гадоў таму кінуў піць, а цяпер заняты прыватным вышукам, Мэт Сакдэр увязваецца ў справу аб страшным забойстве жонкі наркадылера.

Той наймае Скадэра, каб знайсці забойцаў і пакараць іх уласнаручна. Але хутка дэтэктыў разумее, што мае справу з хворымі на галаву злачынцамі, якія здзейснілі не адно забойства з расчляненнем ахвяраў і не збіраюцца спыняцца.

Стужка заснаваная на аднайменнай кнізе амерыканскага пісьменніка вострасюжэтных дэтэктываў Лоўрэнса Блока, якая з'яўляецца заключнай часткай серыі кніг пра Мэта Скадэра. У экранізацыі дэтэктыў раскрывае серыю асабліва жорсткіх забойстваў, здзейсненых двума вар'ятамі. Фільм мае няспешны тэмп, надзвычай драматычны сюжэт разварочваецца пакрысе і адкрывае ўсё больш жорсткія дэталі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула