Пуцін ізноў спазьняецца
Цырымонія ўскладаньня кветак з удзелам Уладзімера Пуціна, якая мусіла адбыцца а 12.20 на плошчы Перамогі, ніяк не пачнецца. Ганаровая варта сьледам за групай падтрымкі спусьцілася пагрэцца ў пераход.
Цырымонія ўскладаньня кветак з удзелам Уладзімера Пуціна, якая мусіла адбыцца а 12.20 на плошчы Перамогі, ніяк не пачнецца.
Ганаровая варта сьледам за групай падтрымкі спусьцілася пагрэцца ў пераход.
Мерзнуць міліцыянэры, мерзнуць матацыклісты спецсуправаджэньня ля прэзыдэнцыі. У корках на рэдкіх неперакрытых у цэнтры вуліцах нудзяцца кіроўцы і пасажыры.
А Пуцін усё ня едзе.