БЕЛ Ł РУС

Скарыстайцеся магчымасцю трапіць на доўгачаканы канцэрт Змітра Вайцюшкевіча — апошнія квіткі яшчэ ў продажы

23.10.2014 / 11:19

Nashaniva.com

Квіткі на канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча, які адбудзецца 29 кастрычніка ў Палацы культуры ім. Шарко, амаль распрададзеныя.

Жадаючыя, трапіць на канцэрт яшчэ могуць набыць апошнія вольныя квіткі.

Зміцер Вайцюшкевіч – вядомы беларускі артыст, пачынаў як удзельнік гуртоў Палац, Kriwi. З 2001 года стварыў калектыў WZ-orkiestra з якім і выступае.

Гурт выконвае музыку ў стылі world music, рэтра, гарадзкі шансон, рок, аўтарская песьня. Супрацоўнічае з вядомымі беларускімі і замежнымі артыстамі.

Зміцер адзін з асноўных удзельнікаў супольных музычных праектаў: НАРОДНЫ АЛЬБОМ, Я НАРАДЗІЎСЯ ТУТ, СВЯТЫ ВЕЧАР і інш.

Нагадаем, што гэта будзе першы канцэрт артыста за апошнія 3 гады.

Улічваючы такі ажыятаж, арганізатары плануюць канцэрт Змітра Вайцюшкевіча праз месяц.

Для дзетак уваход бясплатны!

Даведкі па тэлефоне +375 29 6490888, квіткі ад 100 000 да 150 000.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула