БЕЛ Ł РУС

Касьцiцын-меншы дэбютаваў у НХЛ

17.12.2007 / 09:03

Сяргей Касцiцын выйшаў у складзе «Манрэаль Канадзiенз». Раней ён выступаў за фарм-клюб "Гамiльтан Бульдогс" у АХЛ.

Беларускi хакеiст Сяргей Касцiцын дэбютаваў у НХЛ у асноўным складзе "Манрэаль Канадзiенс" (раней ён выступаў за фарм-клуб "Гамiльтан Бульдогс" у АХЛ), ды яшчэ ў першым звяне з капiтанам каманды фiнам Саку Койву. Стартавы матч у наймацнейшай лiзе планеты аказаўся пераможным для 20-гадовага нападаючага (4:1). Цiкава, што другую шайбу ў вароты "Фiладэльфii" закiнуў старэйшы брат Сяргея 22-гадовы Андрэй Касцiцын. Зараз на яго рахунку пяць дакладных кiдкоў i сем вынiковых перадач.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула