Кіраўнік Tesla Motors: стварэнне штучнага інтэлекту — заклік д'ябла
Штучны інтэлект з'яўляецца самай сур'ёзнай пагрозай для чалавецтва. Так лічыць вядомы бізнэсмэн і заснавальнік кампаній Tesla Motors і SpaceX Элан Маск. Пра гэта ён заявіў у сваім выступе ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце.
Размаўляючы са студэнтамі і наведвальнікамі тэхналагічнага ўніверсітэта Элан Маск падзяліўся сваім меркаваннем наконт распрацовак у вобласці штучнага інтэлекту. Паводле яго слоў, «неабходна быць вельмі асцярожным» у гэтай галіне навукі.
«Распрацоўваючы штучны інтэлект, мы фактычна заклікаем д'ябла. Вам знаёмыя гісторыі, дзе нехта, узброены святой вадой, малюе піктаграмы, каб выклікаць д'ябла, будучы ўпэўненым, што зможа кантраляваць яго. Але гэта не так», — лічыць бізнэсмен.
Раней Маск адзначаў, што штучны інтэлект для чалавецтва можа быць куды больш небяспечным, чым ядзерная зброя.