БЕЛ Ł РУС

У Карэліцкім раёне ў хаце пасля пажару знойдзены труп 2-гадовага дзіцяці

28.10.2014 / 09:40

У вёсцы Палужжа (Карэліцкі раён) у жылым доме пасля пажару быў знойдзены труп дзіцяці. Пра гэта паведаміў дзяжурны РАНС Карэліцкага раёна.

«Учора ў 19.20 паступіла паведамленне аб пажары ў прыватным доме. У жылым пакоі на падлозе за шафай быў знойдзены труп двухгадовага дзіцяці. Агнём знішчаны дах і перакрыцце, пашкоджаныя сцены», - распавёў дзяжурны.

Як мяркуецца, прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём (дзіцячая свавольства). «Дзіця жыло з мамай. На момант пажару яна дома адсутнічала», дадалі ў раённым упраўленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула