У Расіі шпіталізавалі студэнта з падазрэннем на Эболу
Адзін з пензенскіх студэнтаў, які прыехаў на навучанне з Нігерыі, шпіталізаваны ў Цэнтр спецыялізаваных відаў медыцынскай дапамогі з падазрэннем на ліхаманку Эбола. Пра гэта паведамляе ІА «ПензаИнформ».
Аб шпіталізацыі паведамілі студэнты, у абласным Міністэрстве аховы здароўя пацвердзілі гэтую інфармацыю. Зараз у пацыента ўзялі аналізы і накіравалі іх у Маскву, каб устанавіць дакладны дыягназ.
За апошні час ад ліхаманкі Эбола загінулі амаль пяць тысяч чалавек. Большасць загінулых пражывалі ў Гвінеі, Ліберыі і С'ера-Леонэ. Зарэгістраваныя выпадкі заражэння Эбола ў Еўропе і ЗША.