БЕЛ Ł РУС

Магутны разрад току пашкодзіў прыпынак грамадскага транспарту ў Гродне

29.10.2014 / 12:59

Нетыповая сітуацыя адбылася на вуліцы Церашковай. Паводле інфармацыі відавочцаў, каля 6.30 раніцы на канцавым прыпынку грамадскага транспарту адбыўся моцны выхлап, які перакуліў лаўку і пашкодзіў тратуарную плітку.

На шчасце, аўтобус незадоўга да гэтага паспеў забраць людзей з прыпынка. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў.

Як растлумачыў дырэктар Гродзенскіх электрасетак Віктар Зубрыцкі, адбылося кароткае замыканне ў сістэме электразабеспячэння, не вытрымала напружання злучальная муфта кабеля ў 10 000 В. Пад зямлёй узніклі электрычная дуга і зона ціску, у выніку чаго адбыўся выкід зямлі, які і пашкодзіў прыпынак.

«Наступствы НЗ маглі быць горшыя, калі б там былі людзі. На шчасце, гэтага не адбылося.

Магу сказаць, што ў гэтым месцы прыпынак грамадскага транспарту добраўпарадкаваны без ўзгаднення з намі. Тут побач з тратуарам праходзіць кабель высокага напружання.

У ліпені работнікі «Рамбудаўтадара» пашкодзілі яго пры правядзенні будаўнічых работ, мы тады выканалі яго рамонт. Цяпер зноў паўстала аварыйная сітуацыя. Відавочна, што прыпынак неабходна перанесці ў іншае месца», — сказаў ён.

Па словах Віктара Зубрыцкага, ужо зроблены рамонт кабеля, спецыялісты замянілі злучальную муфту, электразабеспячэнне прылеглай тэрыторыі адноўлена.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула