БЕЛ Ł РУС

МНС: Пад Мінскам такі гарэлі тарфянікі

29.10.2014 / 13:17

Nashaniva.com

фота з Twitter Белгідрамета

З раніцы Мінск і ваколіцы ахутаў смог. Для выяўлення ачагоў узгарання была прыцягнутая Авіяцыя МНС, паведамляе прэс-служба ведамства.

Паводле звестак на 12.00 выяўлены ачаговыя тарфяныя пажары каля вёскі Забалоцце Мінскага раёна (зямля «Мінскай агародніннай фабрыки», некалькі лакальных ачагоў на плошчы 1,5 га), у вёскі Новы Уборак Пухавіцкага раёна (плошчай да 2 га, зямля СГФ «Дуброўка» ААТ «Пухавіцкі райаграсэрвіс»), у вёсцы Навіна Салігорскага раёна (плошчай менш 0,4 га).

Названыя ачагі лакалізаваныя сіламі МНС, паведамляе прэс-служба.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула