Лідар «ДНР»: Мы рыхтуемся да вайны
«ДНР» рыхтуецца да аднаўлення вайны. Тлумачыцца гэта тым, што ўкраінская ўлада «адклікала подпіс пад пагадненнем аб лініі размежавання на Данбасе».
Пра гэта заявіў «прэм'ер» ДНР Аляксандр Захарчанка.
«Рыхтуемся да вайны», — сказаў Захарчанка журналістам у Макееўцы.
Ён таксама заявіў, што ДНР і ЛНР спадзяюцца ў будучыні павялічыць падкантрольныя «народным рэспублікам» тэрыторыі ў адміністрацыйных памерах Данецкай і Луганскай абласцей.
Захарчанка не першы пагражае аднавіць ваенныя дзеянні на Данбасе.