БЕЛ Ł РУС

Міліцыя шукае мужчыну, які напаў на школьніцу на прыпынку ў Мінску

29.10.2014 / 16:16

Мінская міліцыя шукае невядомага мужчыну, які 23 кастрычніка паблізу прыпынку грамадскага транспарту напаў на школьніцу, прычыніўшы ёй цялесныя пашкоджанні.

Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Напад быў здзейснены каля 16.30 насупраць дома №13 па вуліцы Галадзеда. Мужчына напаў на вучаніцу дзясятага класа адной са сталічных школ. За школьніцу заступіўся выпадковы мінак, асоба якога таксама не ўстаноўлена.

ГУУС Мінгарвыканкама заклікае відавочцаў здарэння звяртацца ў Заводскае РУУС г.Мінска асабіста (вул. Кабушкіна, 36) альбо па тэлефонах: (017) 340-02-02 (дзяжурная частка), (029) 877-63-20 або 102. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула