БЕЛ Ł РУС

Дажынкі-2008 пройдуць у Воршы

17.12.2007 / 17:06

Nashaniva.com

Для падрыхтоўкі і правядзеньня сьвята распараджэньнем кіраўніка дзяржавы ўтвораны арганізацыйны камітэт.

Рэспубліканскі фестываль‑кірмаш «Дажынкі‑2008» пройдзе ў Оршы і Аршанскім раёне

Рэспубліканскі фестываль‑кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі‑2008» пройдзе ў другой дэкадзе верасня 2008 года ў горадзе Орша і Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе прэзідэнта Беларусі.

Для падрыхтоўкі і правядзення свята распараджэннем кіраўніка дзяржавы ўтвораны арганізацыйны камітэт пад старшынствам намесніка прэм’ер‑міністра Івана Бамбізы.

Традыцыйна на фестывалі‑кірмашы будуць ушаноўваць пераможцаў рэспубліканскіх спаборніцтваў за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур, нарыхтоўцы травяных кармоў, вырошчванні лёну і ў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. На «Дажынках‑2008» вызначаць таксама пераможцаў рэспубліканскага агляду‑конкурсу «Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў».

Арганізацыйнаму камітэту «Дажынак» даручана ў двухмесячны тэрмін зацвердзіць план правядзення мерапрыемства.

БЕЛТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула