БЕЛ Ł РУС

Украіна абвесціць у вышук расійскага акцёра Парэчанкава, які страляў з кулямёта па ўкраінскіх пазіцыях

31.10.2014 / 09:46

Кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Украіны Арсен Авакаў паабяцаў завесці крымінальную справу на расійскага акцёра Міхаіла Парэчанкава. Пра гэта ў чацвер, 30 кастрычніка, ён напісаў у сваім фэйсбуку.

«Па Парэчанкаву заўтра распачну вытворчасць. Мяркую, уезд у краіну гэтаму тыпу будзе закрыты. Затым суд, вышук, паглядзім, як будзе ездзіць у Еўропу», — паведаміў Авакаў.

Расійскі акцёр Міхаіл Парэчанкаў наведаў 30 кастрычніка пазіцыі сепаратыстаў у аэрапорце Данецка.

Ён пагутарыў з байцамі самаабвешчанай «ДНР» і зрабіў некалькі стрэлаў з кулямёта (на фота).

Варта адзначыць, што падчас наведвання аэрапорта на акцёры была каска з надпісам «Прэса».

{POLL#321}

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула