БЕЛ Ł РУС

У Літве пачынаюцца вялікія вучэнні НАТА

3.11.2014 / 13:29

lrytas.lt

У панядзелак у Літве афіцыйна пачынаюцца вучэнні НАТА «Жалезны меч 2014», у якіх прымуць удзел 2,5 тыс. вайскоўцаў з дзевяці краін НАТА.

Афіцыйная цырымонія адкрыцця вучэнняў пройдзе на двух літоўскіх палігонах.

У вучэннях прымуць удзел ваенныя з Чэхіі, Эстоніі, ЗША, Злучанага Каралеўства, Канады, Літвы, Люксембурга, Венгрыі і Германіі.

Раней гэтыя вучэнні былі нацыянальнымі, але ў сувязі з дзеяннямі Расіі ва Украіне яны былі пашыраны і ператварыліся ў натаўскія вучэнні. Яны працягнуцца да 14 лістапада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула