БЕЛ Ł РУС

У Вілейцы гвалтаўніка затрымалі па званку

4.11.2014 / 10:04

Здарэнне адбылося ў Вілейцы 31 кастрычніка каля 21 гадзіны.

Маладая жанчына ішла з працы дадому. У зацішным месцы заўважыла, што за ёй сочыць мужчына. Расказала па мабільным тэлефоне пра свае падазрэнні сяброўцы, а неўзабаве тая пачула ў трубцы крык.

Сяброўка патэлефанавала ў міліцыю. Супрацоўнікі мясцовага райаддзела ўнутраных спраў затрымалі 36-гадовага жыхара Вілейкі.

Ён ужо з прымяненнем гвалту адвёў жанчыну за некалькі кіламетраў.

Пра гэта расказаў намеснік начальніка РАУС начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Андрэй Дударчык.

У Вілейскім райадзеле Следчага камітэта паведамілі, што крымінальную справу завялі па частцы 1 артыкула 166 Крымінальнага кодексу Беларусі «Згвалтаванне». Злачынства караецца абмежаваннем волі на тэрмін да чатырох год або пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да сямі год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула