БЕЛ Ł РУС

У Севастопалі загарэўся расійскі вайсковы карабель

4.11.2014 / 10:43

Раніцай у аўторак, 4 лістапада, у бухце Севастопаля загарэўся вялікі супрацьлодкавы карабель «Керч» Чарнаморскага флоту. Зараз пажар лакалізаваны.

Вайсковы карабель стаяў у севастопальскай бухце на планавым рамонце. Як паведамляецца, пажар на ім пачаўся а 5 раніцы.

У тушэнні ўзгарання на вайсковым караблі прынялі ўдзел пажарныя буксіры. Зараз узгаранне лакалізавана: ідзе белы дым. Ахвяр і пацярпелых няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула