БЕЛ Ł РУС

Мальцаў наведвае Азэрбайджан

18.12.2007 / 13:44

буг; інф. БелаПАН

Міністар абароны Беларусі прыбыў з трохдзённым афіцыйным візытам у краіну, што рыхтуецца адваяваць Карабах.

Міністар абароны Беларусі прыбыў з трохдзённым візытам у краіну, што рыхтуецца адваяваць Карабах.

Леанід Мальцаў прыбыў з трохдзённым афіцыйным візітам у Баку па запрашэнні міністра абароны Азербайджана Сафара Абіева.

Паводле інфармацыі азербайджанскага інфармацыйнага агенцтва Трэнд, Л.Мальцаў правядзе сустрэчы з прэм'ер-міністрам, спікерам Мілі Меджліса (парламента), міністрам абароны, міністрам абароннай прамысловасці Азербайджанскай Рэспублікі.

Пасля сустрэчы з міністрам абароны Азербайджана С.Абіевым 18 снежня будзе падпісаны план двухбаковага супрацоўніцтва на 2008 год паміж міністэрствамі дзвюх краін.

Гадавы план супрацоўніцтва паміж ваеннымі ведамствамі Беларусі і Украіны быў падпісаны 17 снежня ў Кіеве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула