БЕЛ Ł РУС

Цімашэнка стала прэм'еркай

18.12.2007 / 13:52

За яе прагаласавалі 226 дэпутатаў кааліцыі. Галасаваньне праходзіла пайменна.

Дэпутаты Вярхоўнай Рады Ўкраіны прагаласавалі за прызначэньне Юліі Цімашэнкі на пасаду прэм’ер-міністра Ўкраіны.

За яе прагаласавалі 226 дэпутатаў кааліцыі. Галасаваньне праходзіла шляхам узьняцьця рук. Дэпутатаў называлі пайменна – кожны павінен быў узьняць руку і агаласіць сваю пазыцыю.

Ад галасаваньня ўстрымаўся адзін дэпутат кааліцыі – член фракцыі “Наша Ўкраіна-Народная Самаабарона” Іван Плюшч. Яшчэ адзін дэпутат ад той жа фракцыі – Іван Спадарэнка – знаходзіцца ў шпіталі.

Пасьля абвешчанага ў Радзе 30-хвіліннага перапынку Лічыльная камісія пацьвердзіла вынікі галасаваньня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула