БЕЛ Ł РУС

Клуб «Дазары» ладзіць «грандыёзнае нацыянальнае шоу Welcome to Belarus»

6.11.2014 / 09:29

Зміцер Панкавец

Учора на старонках у сацыяльных сетках мінскага начнога клуба Dozari з’явіўся анонс вечарыны Welcome to Belarus. Прыпіска па-беларуску падае гэтую падзею, як «грандыёзнае нацыянальнае шоу».

Арганізатары абяцаюць «найлепшыя калектывы краіны». У заяўцы пазначаныя Dj Gangster і Dj Inside. Мерапрыемства мусіць адбыцца 8 лістапада.

Гэтым разам у выкананні афішы не выкарыстоўваліся партрэты палітычных дзеячоў, як сімвалы Беларусі прадстаўленыя бусел, зубр і фрагмент традыцыйнага арнаменту.

Магчыма, гэткім чынам клуб «Дазары» адказвае на крытыку за два мерапрыемства – «Рускім быць модна» і «Руская ноч», якія прайшлі ў пачатку лістапада ў клубе. Тады на афішах былі намаляваныя Пуцін, аўтамат Калашнікава і матрошкі.

Арт-дырэктар «Дазары» Аляксандр «Саўнд» Кроітар у ў размове з «НН» заявіў, што не разумее беларускай мовы, бо сам родам з Сібіры. У ранейшых інтэрв’ю сп.Кроітар казаў, што не разглядае «Беларусь як асобную краіну, а як рэгіён Расіі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула