Карціна Манэ прададзеная на аўкцыёне за рэкордныя $ 65 млн
christies.com
Карціна «Вясна» французскага імпрэсіяніста Эдуарда Манэ прададзеная на аўкцыёне Christie's у Нью-Ёрку за рэкордныя для прац гэтага мастака 65,1 млн даляраў.
Ранейшы аўкцыённы цэнавы рэкорд для работ Манэ складаў 33,2 млн даляраў. Першапачаткова карціна «Вясна» была ацэненая экспертамі Christie's у 35 млн даляраў.
Прададзенае палатно больш за 100 гадоў належала адной сям'і, а апошнія 20 гадоў выстаўлялася на правах арэнды ў Нацыянальнай галерэі мастацтваў у Вашынгтоне.
Згодна з умовамі продажу, «Вясна» будзе і далей даступная для шырокай публікі.