БЕЛ Ł РУС

Аднавяскоўцы збудавалі катэдж для сям'і героя Нябеснай сотні ВІДЭА

8.11.2014 / 22:01

Алесь Бондар паводле ICTV

Калі Ігар Ткачук збіраўся ехаць на Майдан са сваёй прыкарпацкай вёскі, жонка Марыя ўгаворвала яго — маўляў, як што здарыцца, то ніхто нам не дапаможа. Пачуццё бяды яе не падманула: 38-гадовы Ігар загінуў ад кулі снайпера на Майдане ў лютым. Жонка засталася адна з трыма дзецьмі ў старэнькай хатцы.

А вось дапамога не прымусіла сябе чакаць. Аднавяскоўцы сабраліся на талаку і збудавалі сям'і героя Нябеснай сотні двухпавярховы катэдж. Трывалыя сцены з чырвонай цэглы, усім дзецям па ўласным пакоі, драўляныя лесвіцы, каваныя парэнчы на гаўбцы. Працавалі без халтуры. Падрабязнасці — у відэа:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула