БЕЛ Ł РУС

Ермакова назвала курс даляра ў 2015 г.

10.11.2014 / 22:36

на фота: Надзея Ермакова і новапрызначаны міністр фінансаў Уладзімір Амарын, фота БелаПАН.

У Нацыянальным банку спадзяюцца, што інфляцыя паводле вынікаў 2015 года не перавысіць 12%, паведаміла журналістам 10 лістапада ў Мінску кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова. 

«Ва ўсялякім выпадку мы не закладвалі, што дэвальвацыя рубля будзе вышэйшай за інфляцыю», — сказала яна. 

Ермакова таксама паведаміла, што сярэднегадавы курс даляра ў 2015 годзе плануецца ў 11.300—11.400 рублёў, а стаўка рэфінансавання паводле вынікаў года — 16—17%. 

Пры гэтым яна адзначыла, што шмат будзе залежаць ад развіцця сітуацыі на сусветных рынках. У прыватнасці, паведаміла Ермакова, урад мае адзін «базавы варыянт дзеянняў і шэсць запасных».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула