БЕЛ Ł РУС

Футбол і немцы

19.12.2007 / 17:16

Nashaniva.com

Напярэдадні Euro‑2008 зборная Беларусі згуляе таварыскі матч са зборнай Нямеччыны.

Дасягнутая афіцыйная дамоўленасьць аб правядзеньні таварыскага матчу нацыянальных зборных Нямеччыны і Беларусі. Сустрэча адбудзецца 27 траўня ў Кайзэрслаўтэрне.

Такім чынам, цалкам аформіўся каляндар спарынгаў нашай дружыны на 2008 год.

Нагадаем, што 2, 4 і 6 лютага яна згуляе ў рамках міжнароднага турніру на Мальце з гаспадарамі, Арменіяй і Ісландыяй. 26 сакавіка беларусы ў Менску прымаюць зборную Турцыі, а 20 жніўня — нацыянальную каманду Аргентыны.

Магчымыя яшчэ два таварыскія матчы — у канцы траўня — пачатку чэрвеня, напярэдадні Euro’2008, і 19 лістапада. На восень беларусы пачнуць шукаць спарынг‑партнёра пасьля 16 студзеня, калі сфармуюцца кваліфікацыйныя календары ва ўсіх групах чэмпіянату сьвету‑2010, бо ў гэты дзень можна праводзіць і адборачныя сустрэчы.

Прессбол

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула