БЕЛ Ł РУС

«Прэм'ер» Барадай пра Гіркіна-Стралкова: Роля лідара яму ідзе, як пачка балерыны

13.11.2014 / 09:24

Адзін з лідараў «ДНР» Аляксандр Барадай распавёў, што расійскага афіцэра Ігара Стралкова адхілілі ад спраў, бо ён вычарпаў свае магчымасці.

Пра гэта Барадай распавёў у інтэрв'ю расійскаму тэлеканалу Дождь.

«Калі яго нехта сышоў, то я, у прыватнасці, яго і сышоў. Бо ён вычарпаў сваю ролю і магчымасці. Ён герой, здзейсніў подзвіг, але далей ён «Данецкай рэспубліцы» не патрэбен і не карысны», — падкрэсліў Барадай.

Пазней прадстаўнік «ДНР» распавёў, што ўсе выказванні Стралкова ён не падтрымліваў і ў цэлым з ім не салідарны. Але крытыкаваць і асуджаць яго не стаў.

«Стралкоў спрабаваў стаць палітычным лідарам, але гэтая роля яму пасуе яму так жа, як пачка балерыны. Ён у гэтым наогул нічога не разумее», — падкрэсліў Барадай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула