БЕЛ Ł РУС

Лябедзька: У Мінск прыязджаў Віганд. МЗС: Візіт толькі чакаецца

18.11.2014 / 14:53

Мінск наведаў кіраўнік дэпартамента Еўрапейскай службы замежных дзеянняў. Афіцыйнай інфармацыі пра візіт Гунара Віганда ў сталіцу Беларусі няма. Але аб прыездзе напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

«У Менск прыехаў Віганд. Ціха, непрыкметна. Новая асаблівасць брусельскай дыпламатыі», — паведаміў ён.

Папярэдні візіт Гунара Віганда ў Беларусь адбыўся 24 верасня 2014 года.

У той жа час прэс-сакратар беларускага МЗС заявіў, што візіт Віганда толькі адбудзецца, у «бліжэйшым часе».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула