БЕЛ Ł РУС

Віцэ-прэзідэнт ЗША Байдэн прыбыў ва Украіну «даць сігнал падтрымкі»

20.11.2014 / 22:15

Самалёт амерыканскай дэлегацыі прызямліўся ў Міжнародным аэрапорце «Барыспаль» а 21:30 (паводле мінскага часу).

Байдэн наведае з афіцыйным візітам ва Украіне 20—21 лістапада.

Па словах псла ЗША ва Украіне Джэфры Паета, ён збіраецца абмеркаваць з украінскай уладай рэформы і барацьбу з карупцыяй.

Таксама Байдэн «дасць сігнал» аб тым, што ЗША і далей падтрымліваюць украінскі народ і ўладу, сказаў Пает.

У чацвер віцэ-прэзідэнт святкуе дзень нараджэння: яму спаўняецца 72 гады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула