БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску звольненае кіраўніцтва МНС

24.11.2014 / 17:55

Начальнік Бабруйскага гаррайадзела па надзвычайных сітуацыях Анатоль Баранаў і яго першы намеснік Аляксей Іваноў звольненыя з-за атрымання хабару адным з супрацоўнікаў падраздзялення. 

Як паведамілі БелаПАН у Магілёўскім абласным упраўленні МНС, абодва кіраўнікі знятыя са сваіх пасадаў з прычыны невыканання службовых абавязкаў у поўным аб'ёме. 

Крымінальную справу, распачатую ў дачыненні да падазраванага ў атрыманні хабару супрацоўніка гаррайаддзела, расследуе Камітэт дзяржаўнай бяспекі, паведамілі ў абласным упраўленні МНС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула