БЕЛ Ł РУС

Францыя адмаўляецца перадаваць «Містралі» Расіі

25.11.2014 / 12:01

Умовы, неабходныя для перадачы Францыяй Расіі першага верталётаносца «Містраль», да гэтага часу не выкананы. Пра гэта заявіў у аўторак кіраўнік МЗС Францыі Ларан Фабіус.

«Умовы пастаўкі пакуль не выкананы. Гэта цалкам зразумела», - сказаў ён у эфіры радыёстанцыі «Франс-энтэрыт».

«Гэта так па цалкам відавочных прычынах. Дастаткова паглядзець, што адбываецца ва Украіне», — адзначыў Фабіус.

Па словах міністра, крайні тэрмін пастаўкі «Містраля» пазначаны ў кантракце. «Існуюць кантрактныя абавязацельствы, аб якіх я тут не буду казаць», — дадаў міністр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула