БЕЛ Ł РУС

Гомельскія мытнікі затрымалі малдаваніна з 10 кілаграмамі марыхуаны

25.11.2014 / 17:38

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, 24 лістапада ў пункце пропуску «Новая Гута» ў выніку зладжаных дзеянняў аператыўнікаў быў затрыманы 35-гадовы грамадзянін Малдовы. У спецыяльна вырабленых тайніках яго аўтамабіля «Сітраен» было знойдзена звыш 10 кілаграмаў рэчыва расліннага паходжання шэра-зялёнага колеру, па знешніх прыкметах падобнага на наркатычнае рэчыва марыхуану. 

Экспертыза, праведзеная спецыялістамі ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці, пацвердзіла меркаванні аператыўных супрацоўнікаў.

Грамадзянін Малдовы затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Распачатая справа паводле прыкмет злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 228 КК (кантрабанда).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула