БЕЛ Ł РУС

Сярэдні заробак «чыстымі» ў Расіі скаціўся ніжэй за $700

26.11.2014 / 00:52

Ягор Марціновіч

Федэральная служба дзяржаўнай статыстыкі Расіі апублікавала дадзеныя аб сярэднім заробку за кастрычнік 2014 года. Паводле падлікаў, заробак у краіне склаў 32 408 рублёў. Гэта $794 у эквіваленце. Аднак пасля сплаты абавязковых падаткаў на руках у сярэдняга расейца застаецца $691.

Падзенне заробкаў у даляравым эквіваленце звязана з крызісам расійскай эканомікі і ў прыватнасці з дэвальвацыяй расійскага рубля.

Напрыклад, у чэрвені 2014 года, да ўвядзення асноўнага пакета санкцый ЗША, сярэдні заробак у Расіі складаў $975, пасля сплаты падаткаў на руках заставалася $850. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула