БЕЛ Ł РУС

Дзень вышыванкі зноў пройдзе ў Мінску

26.11.2014 / 17:20

13 снежня «Арт Сядзіба» пры падтрымцы Беларускага саюза мастакоў зладзіць другі Дзень вышыванкі.

Фестываль беларускай культуры адбудзецца ў Палацы Мастацтва (вул. Казлова, 3). З 15.00 да 22.00 будзе працаваць кірмаш традыцыйных і сучасных вышыванак, адзення і сувеніраў, разнастайных вырабаў рамеснікаў і майстроў. А ў гэты час у канферэнц-зале будуць праходзіць майстар-класы, конкурсы, прэзентацыі, музычныя выступы беларускіх гуртоў.

Уваход на мерапрыемства вольны.

Першы Дзень вышыванкі прайшоў у кастрычніку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула