БЕЛ Ł РУС

Беларусь — не найлепшая сяброўка Расеі

24.12.2007 / 13:47

Nashaniva.com

Паводле зьвестак Усерасейскага цэнтру вывучэньня грамадзкае думкі, расейцы ўспрымаюць Казахстан як найбольш сяброўскую для Расеі краіну ва ўсім СНД — гэткую характарыстыку далі 29 % апытаных. У «рэйтынгу сяброўскасьці» Беларусь набрала 26 %.

Самым надзейным партнэрам Беларусь назвалі 22 % расейцаў, тады як Казахстан — 38 %.

У рэйтынгу даверу да лідараў краін найбольш галасоў набраў Нурсултан Назарбаеў — 37 %, тады як у Аляксандра Лукашэнкі — 26 %.

Затое Беларусь часьцей за ўсё называлі краінай, самай прывабнай для знаходжаньня ў ёй расейскіх грамадзян — 32 %, Казахстан — 26 %, Украіну — 10 %.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула