БЕЛ Ł РУС

Guardian запусціла анлайн-трансляцыю падзення расійскага рубля

1.12.2014 / 20:44

tvrain.ru

Брытанская газета The Guardian запусціла новы спецыяльны праект у раздзеле «Бізнес» на сваім сайце, які прысвечаны падзенню расійскай валюты.

«Мы сабралі тут усё тэрміновыя дзелавыя навіны пра падзенне расійскай валюты на фоне зніжэння цэнаў на нафту», — гаворыцца на старонцы анлайн-трансляцыі.

Блог пра рубель пастаянна абнаўляецца. У ім прыводзяцца цытаты як прадстаўнікоў расійскіх уладаў, так і фінансавых аналітыкаў. Акрамя гэтага ў ім сабраныя твіты, фатаграфіі, графікі.

Адна з апошніх навін, напрыклад, прысвечана магчымай сённяшняй інтэрвенцыі Цэнтральнага банка Расіі, пасля якой спынілася імклівае падзенне расійскай валюты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула