БЕЛ Ł РУС

Штурмавыя сапёрныя групы МУС сталі найлепшымі ў Беларусі

2.12.2014 / 10:18

Аляксандр Гелагаеў

На базе спецпадраздзялення «А» КДБ РБ адбыліся першыя спаборніцтвы выбухова-тэхнічных групаў спецыяльных частак сілавых фармаванняў Беларусі, паведаміў сайт інфармацыйнага агенцтва Міністэрства абароны «Ваяр».

Байцоў такіх групаў па прыкладзе іхных амерыканскіх калегаў сталі называць «брычэрамі» (ад to breach — прабіваць, рабіць пралом), ім адначасова могуць спатрэбіцца навыкі сапёраў, інжынераў, альпіністаў. Разам са зброяй яны нясуць цяжкія інструменты і выбухоўку, каб пракласці шлях праз сталь, бетон і ўсё іншае, што можа быць перашкодай на шляху.

Праца «брычэраў» часам нагадвае штурм сярэднявечнага замку.

У спаборніцтвах, якія адбыліся ў гонар 25-годздзя стварэння групы «А», удзельнічалі каманды Міністэрства ўнутраных сілаў, Унутраных войскаў, Дзяржаўнага памежнага камітэту і КДБ РБ.

Удзельнікі падчас шматлікіх практыкаванняў ламалі інструмэнтамі і падрывалі выбухоўкай дзверы і перашкоды, ставілі і здымалі міны і «расцяжкі», стралялі.

Спецназавец ставіць «расцяжку».

Наступным разам у спаборніцтвах могуць прыняць удзел і спэцназаўцы Міністэрства абароны.

Першае месца занялі «брычэры» спецыяльнага падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» МУС РБ, другое — спецыяльны атрад хуткага рэагавання ўнутраных войскаў, трэцяе — памежны спецназ (асобная служба актыўных мерапрыемстваў ДПК).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула