БЕЛ Ł РУС

Вотум недаверу мэру Таліна праваліўся пяты раз

2.12.2014 / 12:31

Спроба гарадской апазіцыі выказаць вотум недаверу мэру сталіцы Эстоніі Эдгару Савісаару, правалілася пяты раз.

Гэта пасяджэнне гарадскога сходу прайшло не як звычайна а 16 гадзіне, але а восьмай гадзіне раніцы.

На такі ранні час абмеркаванне вотуму недаверу прызначыў старшыня Талінскага гарадскога сходу Тоамас Вітсут.

«З раніцы галава свежая. Чаму б а 8-й раніцы не заняцца складанымі пытаннямі?», — спытаў ён.

Для выказвання вотуму недаверу неабходна большасць галасоў дэпутатаў заканадаўчага органа. Але з 79 народных выбраннікаў «за» прагаласавала 19 дэпутатаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула