БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка на нарадзе па пастаўках мяса «абсалютна падтрымлівае пазіцыю Расіі»: Хай усе збіраюцца ў Данецкім аэрапорце і страляюць адзін у аднаго

3.12.2014 / 12:49

«Расія не лічыць сябе бокам канфлікту ва Украіне і падштурхоўвае ўкраінскія ўлады да дыялогу, у гэтым выпадку з кіраўніцтвам Луганскай і Данецкай рэспублік. Тое, што дыялог трэба весці, што трэба спыняць гібель ні ў чым не вінаватых дзяцей і старых, — гэта факт, — сказаў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях абмежаванняў на экспарт беларускай прадукцыі ў Расію. 

— І тут я абсалютна падтрымліваю пазіцыю Расіі. Больш за тое, калі казаць па-мужчынску, то, калі некаму хочацца адзін аднаму морду набіць або пастраляць, я думаю, для гэтага ёсць ужо Данецкі аэрапорт. Хай там збіраюцца і адзін у аднаго страляюць», — сказаў Лукашэнка.

«Але недапушчальная стральба па населеных пунктах, дзе жывуць ні ў чым не вінаватыя людзі», — падкрэсліў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула