БЕЛ Ł РУС

КДБ адмаўляецца каментаваць затрыманне вайсковага аналітыка Алесіна

5.12.2014 / 10:26

Nashaniva.com

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі адмаўляецца каментаваць затрыманне вядомага беларускага вайсковага эксперта Аляксандра Алесіна.

Пра гэта БелаПАН заявіў начальнік прэс-службы КДБ Артур Стрэх.

Паводле звестак БелаПАН, аглядальнік штотыднёвіка «Белорусы и рынок» Аляксандр Алексін быў затрыманы спецслужбамі ў аўторак, 25 лістапада. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ён можа падазравацца ў шпіянажы.

Не каментуюць тое, што адбылося ў тыднёвіку «Белорусы и рынок» і сваякі затрыманага. Матыў адзін — не нашкодзіць.

Калегі Алесіна ўпэўненыя, што яго веды як вайсковага эксперта і аналітыка не выходзілі за межы адкрытых крыніц, а «спецслужбам трэба чымсьці займацца».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула