БЕЛ Ł РУС

Цэны на нафту Brent упалі ніжэй за $69 за барэль

8.12.2014 / 10:13

Сусветныя цэны на нафту працягваюць сваё прыкметнае падзенне. Пра гэта ў панядзелак, 8 снежня, паведамляе агенцтва Bloomberg.

На міжкантынентальнай фьючарсавай біржы ICE цана за барэль нафты маркі Brent з пастаўкай у студзені ўпала на 1,05% з моманту закрыцця таргоў 5 снежня і дасягнула адзнакі ў 68,35 даляра па стане на 09:59 паводле маскоўскага часу.

Цэны на студзеньскія ф'ючарсы на нафту гатунку WTI таксама ўпалі. З моманту закрыцця таргоў цана за барэль скарацілася на 1,04% і да таго ж часу ўсталявалася ў раёне 65,16 даляра.

Цана нафты стала мінімальнай, як удакладняе агенцтва, з кастрычніка 2009 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула