БЕЛ Ł РУС

У Пухавіцкім раёне разбіўся «БМВ», у багажніку якога ехалі дзеці

8.12.2014 / 17:54

КМ

Як паведамілі ва УСК па Мінскай вобласці, ДТЗ адбылося 7 снежня на дарозе Пухавічы-Негарэлае. 26-гадовы кіроўца на «БМВ» не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет, дзе наскочыў на дрэва. Пацярпелі двое дзяцей: 2000 і 2007 гадоў нараджэння. Яны шпіталізваныя.

Высветлілася, што кіроўца не толькі перавысіў хуткасць, але і правозіў у машыне 9 чалавек: дзеці ж ехалі ў багажніку.

Аўто канфіскавана. Прызначаны судова-медыцынскія экспертызы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула