БЕЛ Ł РУС

Навукоўцы стварылі галаграмы, якія можна памацаць

8.12.2014 / 20:49

Андрэй Капшай

Даследаванні дэпартамента інфарматыкі Брыстальскага ўніверсітэта (Брытанія) могуць змяніць звыклыя спосабы стварэння трохмерных візуальных аб’ектаў і ўзаемадзеяння з імі. Распрацоўшчыкі навучыліся ствараць ультрагукамі такія перашкоды ў паветры, якія адчуваюцца і ўсведамляюцца карыстальнікам як складаныя трохмерныя фігуры.

Новая тэхналогія выкарыстоўвае ўльтрагукі для забеспячэння тактыльнай зваротнай сувязі з карыстальнікам. Кантактуючы з галаграфічнай сістэмай дысплэя, карыстальнік можа памацаць і адчуць нябачныя віртуальныя аб’екты.

Новае вынаходніцтва, напрыклад, дазволіць хірургам у трохмерным фармаце даследаваць і аналізаваць вынікі сканавання чалавечага цела. Дактары атрымаюць магчымасць пры пальпацыі адчуваць змадэляваныя ўнутраныя органы настолькі ж рэальна, як і ў працы з сапраўднымі органамі.

У будучыні мы зможам абмацваць віртуальныя матэрыялы і адчуваць іх форму пад нашымі пальцамі. Насамрэч, цікавае вынаходніцтва, патэнцыял якога яшчэ дявядзецца ацаніць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула