БЕЛ Ł РУС

За тэлефон хацеў забіць

27.12.2007 / 17:48

Nashaniva.com

25‑гадовы жыхар гораду Паставы, які ўжо быў раней асуджаны за крадзеж ды хуліганцтва, дачакаўся калі ў краме ня будзе нікога і накінуўся на дзяўчыну‑прадавачку.

У Віцебску затрымалі злачынцу, які падчас рабавання крамы кампаніі «Еўрасетка» цяжка збіў прадаўшчыцу металічнай трубой.

25‑гадовы жыхар горада Паставы, які ўжо быў раней асуджаны за крадзеж ды хуліганцтва, дачакаўся калі ў памяшканні не будзе нікога з пабочных асобаў — і накінуўся на дзяўчыну‑прадавачку. Цяжка яе збіў, скраў слухаўку, а таксама некалькі флэш‑картак і знік. Твару не хаваў: гэта дае падставы лічыць, што злачынец ішоў на наўмыснае забойства.

Затрыманы злодзей быў каля Паўднёвага рынку. Яму пагражае 15 гадоў пазбаўлення волі. Дзяўчына ўсе гэтыя дні ў вельмі цяжкім стане знаходзіцца ў рэанімацыі.

Радыё Рацыя

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула