БЕЛ Ł РУС

У Ляхавічах на пажары ў інтэрнаце каледжа эвакуяваныя 180 чалавек

11.12.2014 / 10:20

На пачатку шостай гадзіны 11 снежня ўзнік пажар у інтэрнаце Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа на вуліцы Юбілейнай райцэнтра. 

Як паведаміў прэс-сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, у 5.26 у Ляхавіцкі РАНС пра пажар паведаміла вахцёр навучальнай установы. Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку, гарэла ў пакоі двухпакаёвага блока на другім паверсе інтэрната, з вокнаў ішоў дым. 

Падраздзяленнямі МНС па лесвічных маршах эвакуяваныя 184 чалавекі, у тым ліку 166 навучэнцаў каледжа ад 16 да 19 гадоў. 

Пажар патушылі за 12 хвілін. Пацярпелых няма. 

Агнём пашкоджаныя ложак, пасцельныя рэчы, закураныя сцены, столь і маёмасць у адным пакоі. Прычына пажару ўстанаўліваецца. 

У блоку, дзе здарыўся пажар, жыве 21-гадовы супрацоўнік аднаго з сельгаспрадпрыемстваў раёна. Ён самастойна пакінуў пакой.

Пяціпавярховы цагляны будынак знаходзіцца на балансе Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, структурным падраздзяленнем якога з'яўляецца Ляхавіцкі аграрны каледж.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула